Глядзіце, як у Гродзенскім раёне збіраюць ураджай гуркоў (фота)
У СПК "Свіслач" Гродзенскага раёна вынайшлі арыгінальны спосаб збіраць агуркі, і пры гэтым асабліва не напружвацца. Лёг і за дзень сабраў тону гародніны! Пра гэта распавядае sb.by.
Адмысловую платформу для збору агуркоў на адкрытым грунце скрэатывіў прафесар Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта Аляксандр Аутка. Пакуль у Беларусі працуе пяць падобных агрэгатаў, якія прайшлі выпрабаванні акурат у СПК "Свіслач". Усяго было выпушчана ў эксплуатацыю 17 платформаў. 12 з іх прададзеныя ў Расію.
Адначасова на такой платформе могуць працаваць 10 чалавек. Агуркі яны кідаюць на транспарцёр, а побач складаюць зелле. Цікава, што платформа была прыдумала яшчэ 10 гадоў таму.
Відэа БЕЛТА