Год таму ў Кіеве загінуў абаронца Майдана беларус Міхаіл Жызнеўскі

22 студзеня споўніўся год з часу гібелі на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве абаронцы Майдана беларуса Міхаіла Жызнеўскага. Падчас супрацьстаяння паміж дэманстрантамі і сілавікамі куля трапіла яму проста ў сэрца і прайшла навылет, Міхаіл памёр на месцы здарэння. Жызнеўскі не дажыў 4 дні да свайго 26-годдзя. Асоба стралка дакладна не вядомая.

Ураджэнец Гомельшчыны пахаваны на радзіме, у вёсцы Сцяг Працы пад Гомелем. Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка ўручыў бацькам Міхаіла ордэн Героя Нябеснай сотні, а ў Беларусі яны чуюць абразы. Кажуць, што рэгулярна невядомыя апаганьваюць магілу сына.

Труну з целам Міхаіла Жызнеўскага пранеслі па цэнтры Кіева (фотарэпартаж)

Фота: Еўрарадыё, nn.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі