Gods Tower скончылі працу над новым сінглам пра вайну

Gods Tower скончылі працу над новым сінглам “Roll Out” — па назве ўжо вядомай песні-прысвячэння кампаніі “Wargaming”.


“Калі капаць глыбей, то гэты трэк закрывае цыкл песень пра сучасную вайну, —распавядае пра загалоўную тэму лідар гурта Лэслі Найф. — Невядома, калі мы вернемся да гэтай тэмы зноў, бо ў бліжэйшы час мы плануем вярнуцца да вытокаў і ў музычным, і ў тэкставым плане. Так бы мовіць, да такой старажытнай міфатворчасці. А другая песня сінгла — наша версія твора Сяргея Пракоф’еваМёртвае поле”. Тут я ўпершыню за жыццё вырашыў праспяваць, а не крычаць, як звычайна. Падаецца, атрымалася!”


Новы сінгл музыкі ўжо адправілі на друк. Гатовы ён будзе бліжэй да зімы, але выйдзе абмежаваным накладам. Прэзентацыя “Roll Out”, а разам з тым і вінілавай анталогіі гурта адбудзецца ў сталічным Re:Public 7 снежня. Якой будзе праграма канцэрта, Лэслі пакуль не ведае, маўляў, “яшчэ шмат часу, невядома, як там карты лягуць”. Разаграваць вядомых гомельскіх металістаў будзе гурт Re1ikt.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі