Gogol Bordello выдаюць бразільскі альбом

Амерыканскі джыпсі-панк гурт Gogol Bordello, заснаваны выхадцам з Украіны Яўгенам Гудзём, абвясціў дату рэлізу новага альбома.  Новы дыск пад назвай “Trans-Continental Hustle” выйдзе 27 красавіка на лэйбле American Recordings. Прадзюсерам выступіў Рык Рубін, паведамляе NME. У сувязі з выйсцем альбома гурт адправіцца ў сусветнае турнэ, якое стартуе 9 сакавіка ў Нью-Ёрку і завершыцца 15 ліпеня канцэртам у французскім Арле.

Новы, пяты па ліку, студыйны альбом Gogol Bordello натхнёны Бразіліяй, куды франтмэн гурта Яўген Гудзь перабраўся два гады таму. У запісе трэка Uma Menina Uma Cigana бралі ўдзел бразільскія цыгане, а сам альбом быў запісаны з новымі музыкамі калектыву: бубначом Аліўе Чарлзам, басістам Томасам Габена і перкусіяністам Педра Эраса-Сеговіяй.

Нагадаем, што папярэдні паўнавартасны студыйны альбом Gogol Bordello “Super Taranta!” выйшаў у 2007 годзе і быў высока ацэнены музычнымі крытыкамі.

Фота: upload.wikimedia.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі