Гомельскага лекара затрымалі за антываенныя настроі

Гомельскага лекара затрымалі за антываенныя настроі

1 красавіка гомельскія міліцыянты затрымалі загадчыка Навабеліцкай падстанцыі хуткай медыцынскай дапамогі Сяргея Савіча, паведамляюць праваабаронцы.

Па словах знаёмага мужчыны, на Савіча данёс адзін з калег. Ён паведаміў сілавікам, што ў асабістым аўто доктара была раздрукоўка "Не — вайне", а таксама, што ён негатыўна ставіўся да аўтамабіляў расійскіх вайскоўцаў, прыпаркаваных на стаянцы для медтранспарту: прасіў пераставіць і не перашкаджаць працы машын хуткай дапамогі.

Нядаўна калектыў падстанцыі збіраў грошы для патрэб параненых расійскіх вайскоўцаў. Сяргей Савіч гэтую ініцыятыву не падтрымаў.

Паведамляецца, што яго змясцілі ў ІЧУ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі