Гомельскаму дацэнту пагражае 10 гадоў за выкарыстанне пірацкай праграмы

У адносінах да дацэнта кафедры інфарматыкі адной з гомельскіх ВНУ распачата крымінальная справа. Яго падазраюць у нелегальным распаўсюджванні копіі бухгалтарскай праграмы "1С".
Дацэнт усталёўваў і абслугоўваў праграму на прадпрыемствах і арганізацыях Гомеля і вобласці. Ён нават праводзіў курсы па навучанні працы з праграмай. Праз сваіх вучаніц ён і знаходзіў кліентаў.

Арганізацыі, якім належаць аўтарскія правы на распаўсюджванне "1С" на тэрыторыі Беларусі, ужо выставілі свае прэтэнзіі да дацэнта. Яму пагражае пакаранне да 10 гадоў пазбаўлення волі. Сваю віну навуковы супрацоўнік поўнасцю адмаўляе.

Беларускія навіны

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі