Гомельская пенсіянерка жыве ў кватэры з 24 катамі і называе іх “дзеткамі”

Гомельская пенсіянерка жыве ў кватэры з 24 катамі і называе іх “дзеткамі”

Гомельская пенсіянерка жыве ў аднапакаёвай кватэры з 24 катамі і не хоча з імі развітацца. Пра такую гісторыю распавядае sb.by. Жанчына мае праблемы са здароўем і перанесла ўжо тры інсульты, але адмаўляецца раздаць жывёл у добрыя рукі і называе іх “дзеткамі”.

Пенсіянерцы дапамагаюць валанцёры — яны спрабуюць арганізаваць стэрылізацыю катоў. Пры гэтым існуе яшчэ адна праблема: у кватэру ў любы момант могуць прыйсці камунальныя службы і тады жывёл забяруць у адлоў. Паводле існуючых нормаў, у кватэры можна ўтрымліваць не больш за 2 жывёлы.

Суседзі пакуль шкадуюць пенсіянерку-кашатніцу, аднак лічаць, што катоў трэба раздаць як мага хутчэй.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі