Гомельскім навучэнцам прапануюць "Дзённік расійскага школьніка"
У Гомелі ў краме "Усё па 25" у продажы з'явіўся "дзённік расійскага школьніка", піша gomel.today.
Вокладка дзённіка аформленая ў колерах расійскага сцяга і аздобленая расійскім дзвюхгаловым арлом. Таксама на дзённіку чамусьці намаляваная мапа свету.
Чаму беларускім дзецям прапаноўваюць купіць дзённік расійскіх школьнікаў, застаецца незразумелым.