Google запускае 300 аэрастатаў для раздачы інтэрнэту
Карпарацыя Google накіроўвае ў стратасферу каля 300 напоўненых геліем шароў, з дапамогай якіх будзе забяспечвацца высакахуткаснае інтэрнэт-злучэнне з цяжкадаступнымі раёнамі Зямлі.
Кампанія разлічвае, што ўжо ў наступным годзе зможа разгарнуць глабальную сетку з аэрастатаў, якая дазволіць весці бесперапынную перадачу і апрацоўку дадзеных па ўсім свеце.
У першую чаргу Google хоча забяспечыць раздачу інтэрнэта ў аддаленых раёнах Інданезіі — у гэтай краіне з насельніцтвам больш за 250 млн чалавек доступ да сусветнай павуціны маюць толькі 42 млн карыстальнікаў.
Затым, як чакаецца, адбудуцца выпрабаванні апаратуры на тэрыторыі Аўстраліі, Новай Зеландыі, ЗША і Бразіліі, паведамляе расійская служба ВВС.
Фота: nixsolutions.com