Грамадскасць спытала ў Шорца пра лёс памятнай дошкі да 100-годдзя БНР

Грамадскасць спытала ў Шорца пра лёс памятнай дошкі да 100-годдзя БНР

Аргкамітэт па адзначэнні стагоддзя Беларускай Народнай Рэспублікі звярнуўся да  старшыні Мінгарвыканкаму Андрэя Шорца. У дасланым на імя кіраўніка горада звароце гаворка ідзе пра неабгрунтаванае замаруджванне ўсталявання памятнай шыльды на будынку па вуліцы Валадарскага, 9. Менавіта ў ім сто гадоў таму абвясцілі БНР.

Памятную дошку зрабіў скульптар Алесь Шатэрнік яшчэ 25 гадоў таму. Затым, за кошт ахвяраванняў скульптар Ігар Засімовіч вырабіў новую памятную дошку з бронзы. Яе зацвердзіла мастацкая рада Мінгарвыканкама сёлета ў красавіку, аднак афіцыйнага дазволу ад гарадскіх уладаў так і няма, паведамляе Радыё Свабода.

У звароце гаворыцца пра высокі ўзровень імпрэзаў, якія адбыліся з нагоды юбілею БНР. Грамадзкасьць просіць разгледзіць хадайніцтва Беларускага саюза мастакоў наконт ўсталявання шыльды ў найхутчэйшы тэрмін.

Зварот да кіраўніка Менгарвыканкама падпісалі старшыня аргкамітэта, акадэмік Радзім Гарэцкі, мастак Мікола Купава, старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, сябра Сойму Партыі БНФ Алесь Жучкоў, святар Леанід Акаловіч, дэпутат Вярхоўнага Савета 12-га склікання Лявон Баршчэўскі.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі