Грамадскія актывісты створаць "творчую грамадзянскую прастору"
Яна мае назву Bў-ROOM і будзе дзейнічаць у Вільні адначасова з самітам Усходняга партнёрства 28-29 лістапада.
Сярод арганізатараў — Belarus Press Photo, Еўрапейскі гуманітарны універсітэт, Міжнародны кансорцыюм “ЕўраБеларусь”, Еўрарадыё, Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава, ByWatch.
Мэта Bў-ROOM — "даць магчымасць беларускай грамадзянскай супольнасці падзяліцца сваім досведам працы ўнутры Беларусі і даць магчымасць наведвальнікам Віленскага саміту сустрэцца з прадстаўнікамі як нацыянальных, так і рэгіянальных няўрадавых арганізацый і ініцыятыў з Беларусі".
У межах Bў-ROOM адбудуцца круглыя сталы, кірмаш няўрадавых арганізацый, выстава Belarus Press Photo. Прэзентацыі і праграмы ў межах падзеі будуць прысвечаны сямі важным сферам: культуры, адукацыі, экалогіі, мясцовым грамадскім ініцыятывам, гендэру, правам чалавека і даследаванням.
Да ўдзелу ў Bў-ROOM запрашаюцца ўсе, хто зацікаўлены ў Беларусі, Усходнім партнёрстве або ўвогуле ў грамадзянскай супольнасці. Заяўкі на рэгістрацыю прапануецца дасылаць на электронную пошту: [email protected]
Фота — Fotolia