Грамадзянам Беларусі не забароняць працаваць у латвійскіх школах (пакуль)

Школы

Школы / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

Грамадзяне Беларусі пакуль змогуць працаваць у латвійскіх школах, піша мясцовае выданне LSM.

Забараніць беларусам і расіянам працу ў школах спрабавала латвійская Нацыянальная асацыяцыя. На думку апазіцыйных дэпутатаў, недапушчальна, каб "маладое пакаленне Латвіі выхоўвалася і адукоўвалася грамадзянамі краін-агрэсараў".

Але камісія Сейма па адукацыі адхіліла яе прапанову. Лідар фракцыі "Яунас В'енацібас" Эдмундс Юрэвічс заявіў, што на гэты момант юрыдычна немагчыма падтрымаць такі праект.

Каб працаваць школе Латвіі, выкладчык абавязаны ведаць нацыянальную мову і мець магчымасць пацвердзіць гэтае веданне сертыфікатам.

Паводле звестак Міністэрства адукацыі і навукі, у латвійскіх школах працуюць 198 грамадзян Беларусі і Расіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі