Грамадзянства, крымінал, інфармацыя: якія законы і кодэксы зменяць ў 2020 годзе
Еўрарадыё
На нацыянальным прававым інтэрнэт-партале апублікавана пастанова ўрада Беларусі ад 29 студзеня 2020 г. №54 аб падрыхтоўцы органамі дзяржкіравання законапраектаў у 2020 годзе. Усяго ў плане 34 пункты, з якіх уласна праектаў закона 27, яшчэ 4 — законы па матывах рашэнняў Аляксандра Лукашэнкі і звязаныя з міжнароднымі дамовамі і абавязацельствамі Беларусі і 4 канцэпцыі праектаў закона.
Сярод іншага, улады Беларусі плануюць змяніць Банкаўскі і Падатковы кодэксы, Кодэкс аб культуры і Кодэкс аб нетрах, кодэксы па пытаннях крымінальнай адказнасці, законы аб прафілактыцы правапарушэнняў.
Рэвізіі падвергнуць законы аб грамадзянстве, аб інвестыцыях, аб абароне правоў спажыўцоў, аб ліцэнзаванні, аб гарантаванай кампенсацыі банкаўскіх укладаў і іншыя.
Акрамя таго, нас чакае новая канцэпцыя закона аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі. Яна павінна адправіцца на ўзгадненне да Лукашэнкі ў снежні.
З поўным спісам законапраектаў можна азнаёміцца на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.