Грэту Тунберг судзяць, Сена ачысцілася, а турыстычны Родас палае — #ІхНоравы

Кароткі агляд сусветных навін (у асноўным кліматычных) / Калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё
Кароткі агляд сусветных навін (у асноўным кліматычных) / Калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

Калі вы чытаеце навіны з Еўропы, значыць, свой ліпеньскі адпачынак вы ўжо перанеслі. І пакуль седзіце на працы, пачытайце кароткі агляд навін пра клімат і прыроду з усяго свету.

 

Грэту Тумберг аштрафавалі за пікет

Кліматычную актывістку Грэту Тунберг аштрафавалі за пікет у порце шведскага горада Мальмё. Грэта з іншымі кліматычнымі актывістамі заблакавала дарогу бензавозам, якія накіроўваліся ў порт, піша New York Times.

Спачатку паліцэйскі дазволіў актывістам сесці на дарозе, каб выказаць сваё стаўленне да праблемы, а праз паўгадзіны запатрабаваў разысціся. Грэта, вядома, засталася на месцы, пакуль паліцыя не павяла яе з вуліцы.

"Чаму мы — тыя, хто дзейнічае, каб спыніць выкапнёвую прамысловасць, — сутыкаемся з юрыдычнымі наступствамі, у той час як выкапнёвая прамысловасць працягвае пазбаўляць людзей шанцаў на бяспечнае і годнае жыццё?" — сказала Грэта журналістам, стоячы ля залы суда.

На судзе актывістка вырашыла задаць пытанні паліцэйскаму, які прысутнічаў на мітынгу. Яна спытала, як, на яго думку, чалавек можа запаволіць кліматычны крызіс. Паліцэйскі адказаў, што гэта добрае пытанне, на якое ў яго няма добрага адказу.

Суд вырашыў, што Грэта павінна выплаціць мінімальны штраф — каля 250 еўра. Праз некалькі гадзін пасля суда Грэта адправілася ў той жа порт — і зноў села перад бензавозамі. Актывістка пракаментавала гэта так: акей, суды прыцягваюць увагу да праблемы змены клімату. Значыць, яна працягне пратэставаць і плаціць штрафы.

Грэту зноў затрымліваюць

А ведаеце, што яшчэ прыцягвае ўвагу да праблемы змены клімату? Вядома, ведаеце.

 

"Біблейскі" пажар на Родасе

У турыстаў, якія вырашылі правесці ліпень на грэцкім Родасе, выдаўся складаны адпачынак. Але людзям, якія тут жывуць, яшчэ горш.

На рамонт сыдзе шмат гадоў, і я не думаю, што пасля ўсяго гэтага турысты захочуць вярнуцца, — кажа ВВС дзевятнадцацігадовая Эдыса. Яе сям'я працавала ў мясцовых гатэлях, і на гэтых выходных ім давялося эвакуявацца ад пажараў разам з турыстамі.

Грету Тунберг судят, Сена очистилась, а туристический Родос полыхает — #ИхНравы
Спёка ў Еўропе / Reuters

Гатэлі і дамы Родаса апусцелі. Мясцовыя жыхары кажуць, што ўсё, што адбываецца на казачным востраве, падобнае на "біблейскую катастрофу". Часам людзі прыходзяць паглядзець на абломкі таго, што яшчэ на мінулым тыдні было іх бізнесам.

Затое ў нас добрае здароўе, і мы спадзяемся зноў усё выправіць. Калі будзем у добрым здароўі, то ўсё зможам, — аптымістычна запэўнівае журналістаў уладальнік згарэлага бізнесу па арэндзе дошак для серфінгу.
 

Сена ачысцілася

Ёсць і добрыя навіны. Сена настолькі ачысцілася, што ў яе вяртаюцца рыбы. І людзі, піша ВВС.

Нага парыжаніна не ступала ў воды Сены сто гадоў — вада ў рацэ была такой бруднай, што купацца ў ёй забаранілі яшчэ ў 1923 годзе. А водная фаўна пацярпела да такой ступені, што ў 1960-х гадах у горадзе было зарэгістравана ўсяго тры віды рыб.

Але напярэдадні Алімпійскіх гульняў гарадскія ўлады рэалізавалі глабальны праект па ачыстцы ракі. Гэта каштавала больш за мільярд еўра. І ўсё дзеля таго, каб у 2025 годзе алімпійцы маглі спаборнічаць у трыятлоне, марафонскім плаванні і паратрыятлоне проста ў цэнтры Парыжа.

У мэрыі спадзяюцца, што звычайныя парыжане таксама рызыкнуць зайсці ў ваду — для іх абсталююць тры пляцоўкі для плавання пад адкрытым небам.

Калі людзі ўбачаць спартсменаў, якія плаваюць у Сене без шкоды для здароўя, яны будуць упэўненыя, што таксама могуць пачаць плаваць, — лічаць у гарадской мэрыі.

Грету Тунберг судят, Сена очистилась, а туристический Родос полыхает — #ИхНравы
Плыўцы на Сене / Getty Images

Цяпер у Сену ўжо вяртаецца рыба — там ужо не тры, а 35 відаў! Водзяцца нават самы даўжынёй да двух метраў, а яшчэ малюскі і ракі.

Праўда, застаецца адна праблема — пацукі, якія жывуць у тым ліку каля вады і праз якіх у вадзе можна падчапіць небяспечнае захворванне — лептаспіроз. Але ўлады горада кажуць, што колькасць бактэрый лептаспірозу не анамальна высокая і што за пацукамі мэрыя таксама прасочыць.

Такім чынам, у Сену могуць вярнуцца не толькі рыбы, але і людзі.

 

Што трэба зрабіць, каб цябе пахваліў Ды Капрыа

Індыец Аўраам А. нечакана для сябе зрабіўся папулярным у Instagram. Яго пазначыў галівудскі акцёр і па сумяшчальніцтве кліматычны актывіст Леанарда Ды Капрыа. Усё было так.

Аўраам збіраўся прыняць ванну. Зачэрпнуў ваду вядром у калодзежы — і ўбачыў "чырвоную нітку". Заінтрыгаваны, ён падчапіў нітку, і аказалася, што яна рухаецца.

Індыец звязаўся з прафесарам мясцовага каледжа, і разам яны высветлілі, што Аўраам адкрыў новы від падземных рыб. Яны жывуць у пластах, якія ляжаць над грунтавымі водамі.

Ды Капрыа пахваліў індыйца за пільнасць і сказаў, што "грамадзянская навука" можа зрабіцца ключом у вывучэнні невядомага. Індыец і так быў шчаслівы, здзейсніўшы выпадковае адкрыццё, але цяпер ён шчаслівы ізноў:

“Такі чалавек згадаў маё імя. Я ў прыўзнятым настроі", — сказаў ён.

Грету Тунберг судят, Сена очистилась, а туристический Родос полыхает — #ИхНравы
Леанарда Ды Капрыа / AP

Гэтых рыб можна адкрыць толькі выпадкова — калі адна з іх, да прыкладу, "выпадзе" з крана. Будзьце спакойныя, у Беларусі яны не водзяцца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі