Гродна заліло: 6 сакавіка там выпала траціна месячнай нормы ападкаў
За суткі ў Гродне выпала траціна месячнай нормы ападкаў. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведаміў начальнік аддзела кароткатэрміновых прагнозаў надвор'я Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Аляксандр Бяганскі.
Па словах метэаролага, 6 сакавіка дажджы прайшлі на большай частцы тэрыторыі краіны. Але найбольш ападкаў выпала ў паўночна-заходніх раёнах Беларусі. Напрыклад, у раёне Гродна за панядзелак выпала 13 мм ападкаў пры месячнай норме ў сакавіку ў 33 мм. Такім чынам, за адны суткі ў Гродне выпала траціна месячнай нормы.