Гродзенец падпаліў сваю кватэру

Гродзенец падпаліў сваю кватэру

5 сакавіка ў 18:41 гродзенскія ратавальнікі атрымалі паведамленне пра пажар. Загарэлася двухпакаёвая кватэра на першым паверсе пяціпавярховага жылога дома па вуліцы Серафімовіча. 

Агонь пашкодзіў маёмасць у адным з пакояў, аконную шыбу, уваходныя дзверы. У кватэры і пад'ездзе закураныя сцены і столь. 

Гаспадара кватэры шпіталізавалі з тэрмічнымі апёкамі першай-трэцяй ступеняў (30% цела). Яго стан вызначаецца як цяжкі. 

З суседніх кватэраў супрацоўнікі МНС выратавалі чатырох чалавек, яшчэ сем чалавек эвакуяваныя. 

Мяркуецца, што гаспадар падпаліў сваю кватэру.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі