Гродзенскі іпэшнік выдаваў беспрацоўным даведкі аб даходах за бутэльку

Прадпрымальнік выдаваў фальшывыя даведкі аб даходах

Прадпрымальнік выдаваў фальшывыя даведкі аб даходах / pexels.com

Гродзенская міліцыя раскрыла схему махінацый, арганізаваных мясцовым індывідуальным прадпрымальнікам, паведамляе прэс-служба УУС аблвыканкама.

Некаторыя гродзенцы куплялі мэблю ў растэрміноўку, хаця афіцыйна лічыліся беспрацоўнымі. Пры гэтым яны прадастаўлялі даведкі аб даходах. Гэты факт міліцыянты выявілі напрыканцы верасня.

Выявілася, што дааведкі выдавацў мясцовы іпэшнік.

"36-гадовы мужчына раздаваў гэтыя дакументы сваім беспрацоўным знаёмым, часцяком за сімвалічную плату альбо бутэльку спіртнога", — кажуць у міліцыі.

Міліцыянты выявілі каля дзясятка чалавек, якія скарысталіся фальшывымі даведкамі. Разам з прадпрымальнікам яны сталі падазраванымі па крымінальных справах аб падробцы дакументаў. За гэта ім пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі