Гродзенскі "Рытм" 24-ы раз стаў чэмпіёнам Беларусі
"Рытм" — чэмпіён
Гродзенскі "Рытм" 24-ы раз стаў чэмпіёнам Беларусі па індорхакеі сярод жаночых каманд. У фінальнай серыі, якая праходзіла на пляцоўцы веладрома "Мінск-Арэны", былі атрыманыя дзве перамогі над баранавіцкім "Тэкстыльшчыкам". Спачатку "Рытм" выйграў у серыі булітаў — 2:1 (асноўны час — 2:2), а пасля перамог з лікам 5:2. Бронзавыя медалі ў "Мінска".
Чэмпіянат Беларусі сярод мужчынскіх каманд выйграў ХК "Мінск", які ў фінальнай серыі двойчы перамог брэсцкі "Будаўнік" — 9:3 і 6:4.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.