Гродзенскія прадпрымальнікі зноў выйшлі на плошчу (фота)
29 лютага ў Гродне прайшла чарговая акцыя індывідуальных прадпрымальнікаў. Як паведамляе сайт s13.ru, на плошчу Леніна выйшла калі трох дзясяткаў чалавек (разам з журналістамі).
Сённяшняя акцыя пратэсту стала трэцяй па ліку. На першую акцыю выйшла больш за 100 чалавек. Тады ўдзельнікі прыйшлі на плошчу з транспарантамі, выкрыквалі лозунгі і кантактавалі з чыноўнікамі.
Наступную акцыю прадпрымальнікі паабяцалі правесці праз тыдзень.
Іпэшнікі пратэстуюць супраць указаў №222 і №48, якія патрабуюць ад іх мець сертыфікаты Мытнага саюза на гандаль таварамі лёгкай прамысловасці.