Групу прадпрымальнікаў са Слоніма міліцыя не пусціла ў Мінск

Групу прадпрымальнікаў са Слоніма міліцыя не пусціла ў Мінск

Групу індывідуальных прадпрымальнікаў са Слоніма (12-13 чалавек) міліцыя не пусціла ў Мінск. Мікрааўтобус, на якім яна ехала, быў затрыманы на выездзе з горада. Было заяўлена, што машына можа быць скрадзеная і трэба правесці праверку. Прадпрымальнікаў павезлі ў аддзел міліцыі, інфармуе Радыё Свабода.

Па словах Віктара Марчыка, сябра рады Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Перспектыва", патрапіць у Мінск змогуць слонімскія ІП, якія паехалі на ўласных аўтамабілях.

Нагадаем, сёння ў Мінску мусіць адбыцца масавы паход індывідуальных прадпрымальнікаў у міністэрства па падатках і зборах (будынак знаходзіцца каля Дома ўраду). Яны прынясуць заявы з патрабаваннем адмены ўказа кіраўніка дзяржавы № 222 (ён патрабуе гандляваць таварамі лёгкай прамысловасці толькі з сертыфікатамі).

Шумчанка: Заявы пра зніжэнне штрафаў для ІП гучаць здзекліва

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі