Грузаперавозчык Сяргей Штода выйшаў на волю

Грузаперавозчык Сяргей Штода выйшаў на волю пасля 15-сутачнага арышту. Пасля турмы на Акрэсціна яго вывезлі ў аддзяленне міліцыі, а ўжо адтуль бізнэсовец трапіў дадому.

Заўтра, 19 лютага, ён дасць прэс-канферэнцыю, дзе раскажа пра акалічнасці свайго арышту.

Нагадаем, што грузаперавозчыкі ад імя якіх выступаў Штода, хочуць частковай амністыі па штрафах у сістэме BelToll. Яны кажуць, што першы месяц дзеяння сістэмы ім не патлумачылі прынцыпы карыстання ёй, таму грузаперавозчыкі атрымалі вялізныя штрафы — да 100 тысяч еўра.  

Грузаперавозчыкі рыхтавалі акцыю пратэсту каля Дома ўраду. Напярэдадні акцыі, 3 лютага, Штода ішоў у Дом ураду на прызначаную сустрэчу з першым віцэ-прэм’ерам Васілём Мацюшэўскім. Бізнэсоўца затрымалі і абвінавацілі ў "нецэнзурнай лаянцы".

Грузаперавозчыкі: Ля Дома Ураду запішам відэазварот да Лукашэнкі

Знік бізнесмен Сяргей Штода, які рыхтаваў акцыю каля Дома ўраду

Бізнесмена Сяргея Штоду, які рыхтаваў акцыю ў Мінску, адправілі за краты

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі