Грузавік выраніў бетонныя пліты на праезную дарогу ў Мінску

На дарогу ў Мінску зваліліся бетонныя пліты

На дарогу ў Мінску зваліліся бетонныя пліты / ДАІ

У Мінску бетонныя пліты, зваліўшыся на праезную частку, прывялі да ДТЗ, паведамляе сталічная ДАІ.

Зранку 17 лютага 31-гадовы кіроўца грузавога аўтамабіля «MAN» з прычэпам кіраваўся па з'ездзе з МКАД на Лагойскі тракт. Мужчына не справіўся з кіраваннем, і аўтамабіль увайшоў у некіравальны занос. Пры гэтым з прычэпа зваліўся груз — бетонныя пліты.

Праз нейкі час у паласе, на якую зваліліся пліты, адбылося сутыкненне аўтамабіляў Lada і Peugeot, а таксама аўтамабіляў Renault і BMW. Паведамляецца, што пацярпелых пры аварыях няма, а самі машыны атрымалі механічныя пашкоджанні.

Грузавік выраніў бетонныя пліты на праезную дарогу ў Мінску
На дарогу ў Мінску зваліліся бетонныя пліты / ДАИ

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.