Грузчык за паўтара года скраў амаль тысячу ровараў, самакатаў і камплектуючых

Самакат, ілюстрацыйнае фота

Самакат, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

22-гадовага хлопца з Барысава будуць судзіць па абвінавачанні ў таемным выкраданні маёмасці ў асабліва буйным памеры і неаднаразовае кіраванне транспартным сродкам асобай, якая не мае права кіравання гэтым сродкам, паведамляе пракуратура.

Хлопе працаваў грузчыкам на адным з гандлёвых прадпрыемстваў. Ад студзеня 2022-га па ліпень 2023-га ён скраў розныя віды ровараў, самакатаў, электраровараў і камплектуючых да іх у колькасці 998 адзінак. Крадзеную тэхніку малады чалавек прадаваў. Асобы пакупнікоў следства выявіць не змагло.

Паведамляецца, што тэхніку ён краў як падчас перавозкі на службовым траспарце са складоў у крамы, так і з дапамогай уласнага Меrcedes Benz S320. Следчыя звяртаюць увагу, што малады чалавек у 2022 годзе двойчы быў судзімы за "бяспраўнае" кіраванне аўтамабілем.

Агульная шкода ад яго дзеянняў ацэньваецца ў больш як 470 тысяч рублёў.

Цяпер малады чалавек перабывае пад вартай. Яго крымінальная справа накіраваная ў суд.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі