Грузінская паліцыя знесла намётавы гарадок пратэстоўцаў у Тбілісі

Намётавы гарадок у Тбілісі

Намётавы гарадок у Тбілісі / Anadolu via Getty Images

Грузінская паліцыя зранку 19 лістапада разагнала пратэст каля Тбіліскага дзяржаўнага ўніверсітэта і знесла намётавы гарадок. Да месца пратэстаў паліцыя даставіла спецназ і вадамёты, аднак падчас разгону спецсродкі не выкарыстоўваліся.

Ёсць звесткі пра сутычкі паміж паліцыяй і пратэстоўцамі, піша jam-news.net. Адбыліся затрыманні, аднаго ўдзельніка акцыі забрала хуткая дапамога.

На момант разгону ў намётавым гарадку было некалькі соцень чалавек. Паліцыянтаў, якія іх выцяснялі, было нашмат больш.

Прэзідэнтка Грузіі Саламэ Зурабішвілі сёння плануе падаць у Канстытуцыйны суд пазоў пра масавыя парушэнні таямніцы галасавання на парламенцкіх выбарах 26 кастрычніка. Яна прапануе для развязання палітычнага крызісу часова пакінуць стары парламент і стары ўрад, а тым часам пачаць падрыхтоўку да новых выбараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі