The Guardian публікуе фотаздымкі з беларускага лячэбна-працоўнага прафілакторыя
Брытанская газета The Guardian апублікавала фотаздымкі Ірыны Паповай, якая пабывала ў беларускім лячэбна-працоўным прафілакторыі (ЛПП).
Газета тлумачыць чытачам, што гэтая ўстанова — рэха савецкай крымінальна-выпраўленчай сістэмы, якой і цяпер карыстаюцца ў Беларусі для рэабілітацыі алкаголікаў і наркаманаў.
Выданне паведамляе, што людзі тут могуць знаходзіцца адносна доўгі час, негледзячы на тое, што не здзяйснялі ніякага злачынства.
Ірына Папова — ледзь не першы фатограф, якому дазволілі фатаграфаваць гэтую ўстанову настолькі “глыбока”. Гэтыя выявы яна будзе выкарыстоўваць для спецыяльнага фотавыдання.
Фота: theguardian.com
Фота: theguardian.com/ Irina Popova