ГУБАЗіК затрымаў першакурсніка БДПУ за адміністраванне антываеннага чата
Герман Лебедзеў / фота з сацсетак сілавікоў
ГУБАЗіК затрымаў першакурсніка Беларускага дзяржаўнага педуніверсітэта, паведамляюць праваабаронцы. Хлопца вінавацяць у тым, быццам ён адміністраваў чат, дзе "публікавалася жорсткасць у дачыненні да расійскіх вайскоўцаў"
З юнаком знялі відэа, на якім ён расказвае пра месца вучобы і кажа, нібыта "адміністраваў нацыяналістычны чат беларусаў і украінцаў". Таксама хлопец пад ціскам сілавікоў "прызнаецца" ў распаўсюдзе "нацысцкіх і экстрэмісцкіх матэрыялаў".
Як кажуць праваабаронцы "Вясны", затрыманага студэнта завуць Герман Лебедзеў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.