Гульня года? Што крытыкі і геймеры пішуць пра Starfield — галоўны хіт восені
Stafield гарантуе прыгожыя віды
Да восені выйшлі асноўныя прэтэндэнты на званне гульні года — Baldur's Gate 3 і Starfield. Але калі параўноўваць па ўзроўні (і часе) чакання фанатамі, першынство Starfield бясспрэчнае. Гульня ад стваральнікаў Skyrim і Fallout літаральна ірве чарты продажаў, нават нягледзячы на высокую цану (каля 70$). Але ці варта яна таго? Паглядзелі, што пішуць геймеры і аглядальнікі.
Усё ў захапленні?
"Starfield — гэта эпічная касмічная ролевая гульня, якой мы так доўга чакалі. У ім спалучаюцца неймаверная шырыня і разнастайнасць дызайну No Man's Sky, а таксама глыбіня дыялогаў і творчыя квэсты Fallout ці нават Mass Effect", — пішуць у водгуку на гульню ў PCWorld і ставяць ёй амаль беспрэцэдэнтныя 100 балаў.
Падобнага меркавання прытрымліваюцца і ў іншым профільным выданні, GamesRadar+:
"Starfield — гэта шырокі і выдатна прапрацаваны адкрыты свет, поўны бясконцых адкрыццяў і магчымасцяў".
А вось твітарскі з нікам "Мятны карасік" піша, што яму Starfield не спадабаўся: ён крытыкуе сімулятар пагрузак у гульні, аптымізацыю, дэталізацыю часткі лакацый, сістэму павышэння ўзроўню і зацягнутае інтра.
Потым ён дадае: "Гульня не 10 з 10, але і не такая дрэнная, як яе апісваюць некаторыя блогеры". Так блогер напісаў у адказ на твіт, дзе прыводзіцца скрыншот адзнак Starfield ад профільных выданняў, дзе амаль усюды яе называюць "класікай" і "шэдэўрам".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.