Наперад у СССР? Чаму ўсе абмяркоўваюць гульню Atomic Heart
Atomic Heart / Mundfish
Atomic Heart — адна з самых славутых расійскіх гульняў апошніх гадоў. Стоп: расійскіх? Афіцыйна распрацоўнікі (кампанія Mundfish), вядома, дыстанцуюцца ад Расіі і кажуць, што іх галоўны офіс на Кіпры, але раней паказвалі і маскоўскую "штаб-кватэру", ды і распаўсюджваннем гульні ў краінах СНД займаецца кампанія VK. "Маскоўскі след" у мяшку не схаваеш.
Ці не зашквар гуляць у Atomic Heart і чаму ўсе яе абмяркоўваюць? Расказваем.
Блізняты з косамі Цімашэнкі
Гульня выйшла ў максімальна неадпаведны для гэтага час — разгар вайны ва Украіне. Адсюль і ўсе спрэчкі: ці трэба "адмяняць" Atomic Heart за тое, што яна зробленая расіянамі і расказвае пра СССР? Многія адказваюць на пытанне станоўча: маўляў, гульня з'яўляецца часткай расійскай прапаганды і займаецца ўсхваленнем Савецкага Саюза.
Калі меркаваць па сюжэце гульні, асаблівага ўсхвалення там няма: сапраўды, сэтынг — СССР будучыні, з робатамі, рэміксамі на песні Алы Пугачовай, газіроўкай і ўсім астатнім. Але паступова становіцца зразумела, што гэтая ўтопія толькі на карцінцы — наогул жа, жыць у такім свеце наўрад ці захочацца. Але, вядома, і сур'ёзнай крытыкі савецкай спадчыны, акрамя пары наратыўных прыёмаў, там няма.
Праблемы на ўзроўні зместу звязаныя з іншым: напрыклад, праславутыя робаты-блізняты мала таго, што знарок сексуалізаваныя, але яшчэ і ходзяць з косамі акурат як у Юліі Цімашэнкі. Яшчэ адзін прыклад: дроны ў гульні забаўляюцца з вазонамі — у гэтым многія ўбачылі адсылку да дронаў "Герань 2", якія Расія сёння выкарыстоўвае супраць Украіны. Раззлаваў многіх і свіны фарш, які ў гульні прадаецца ў жоўта-сініх бляшанках. Зрэшты, такія этыкеткі сапраўды былі ў савецкія часы.
Супадзенне гэта ці не, але такія моманты з гульні сталі трыгерам для з'яўлення мноства антыўкраінскіх мемаў. Падагравае ўсё тое, што стваральнікі Atomic Heart не выступалі з асуджэннем вайны і заяўлялі толькі, што "палітыку і рэлігію не каментуюць".
Грошы на вайну?
Іншы спрэчны момант вакол Atomic Heart — этычнасць яе куплі. Ці не з'яўляецца гэта падтрыманнем вайны і Расіі?
Распрацоўнік, кампанія Mundfish, афіцыйна зарэгістраваная на Кіпры — але гэта аніяк не адмяняе яе сувязяў з Расіяй. Урэшце, з Кіпрам звязаныя і Wargaming, і нават нявестка Лукашэнкі, але гэта ні пра што не кажа.
Дыстрыб'ютар гульні ў СНД, як ужо згадвалася, кампанія VK — ёю кіруе сын намесніка кіраўніка адміністрацыі Пуціна Уладзімір Кірыенка, а ва ўласніках — Газпром, які, у сваю чаргу, дзяржаўны. Гэта яшчэ адзін з аргументаў, чаму купляць гульню — не найлепшая ідэя.
Дык а сама гульня як?
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.