Гурт "Бі-2" павіншаваў беларусаў з Днём Волі
Лёва Бі-2
Фронтмэны гурта "Бі-2" Аляксандр Уман (Шура Бі-2) і Ягор Бортнік (Лёва Бі-2) павіншавалі беларусаў p Днём Волі. Відэа апублікаваў канал "Белсат".
"Мы віншуем усіх беларусаў з Днём Волі. Мы вельмі рады былі ўсіх вас бачыць на нашых цудоўных канцэртах у Вільні і Варшаве. "Rock-n-roll forever і "Жыве Беларусь", — звярнуліся музыкі да беларусаў.
Нагадаем: лідары "Бі-2" з'яўляюцца выхадцамі з Беларусі. Шура нарадзіўся ў Бабруйску, Лёва — у Мінску. Гурт быў заснаваны таксама ў Беларусі. Музыкі асудзілі вайну Расіі супраць Украіны, Лёва нават быў прызнаны ў РФ замежным агентам. У студзені групу затрымалі ў Тайландзе, вырашалася пытанне аб іх выдачы Маскве. Але ў выніку музыкі змаглі паляцець у Ізраіль.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.