Гурт HandmadE разам з байцом Гурковым запісалі песню для "Еўрабачання"

Мінскі гурт HandmadE, які выдаў свой першы альбом у 2012-м годзе, распачаў працу над новай кружэлкай. Першы запісаны трэк называецца “Бег па канатах”. Яго спачатку планавалі запісаць і звесці ў Мінcку. Але ў выніку матэрыял перадалі ў GFI Studios (Антарыё, Нью-Ёрк).

Справа у тым, што за акіянам працуе беларус Вадзім Шыфрын, які арганізаваў працу з амерыканскага боку і ўсклаў на сябе абавязкі саўнд-прадзюсара.

Майстарынг “Бегу па канатах” выканаў Брэд Блэквуд ― двойчы лаўрэат “Грэмі”. Да яго звярталіся такія кліенты, як Maroon 5, Black Eyed Peas, KoRn і многія іншыя.

Адзін з рэчытатыўных куплетаў у “Бегу па канатах” зачытаў знакаміты беларускі тайбаксёр Віталь Гуркоў.

“Такім чынам мы навялі мост паміж Беларуссю і ЗША, ― распавядае Андрэй Казлоўскі, мэнэджар гурта HandmadE. ― Мне здаецца, што песня атрымалася даволі арыгінальнай. У “Бегу па канатах” адлюстраваная беларуская культура і якаснае заходняе афармленне. Калі закруцілася з ЗША, мы думалі зрабіць песню англамоўнай. Але потым вырашылі не губляць ідэнтычнасці. Тым больш, што тэкст напісаў не абы хто, а паэт Глеб Лабадзенка. З “Бегам па канатах” мы плануем заявіцца на адбор для “Еўрабачання”. Калі журы і аўдыторыя нас зразумеюць, то ўжо гатовы канкрэтны план наконт таго, як дасягнуць поспеху”.

Музыку да “Бегу па канатах” напісаў саліст HandmadE Яўген Валошын, а аранжыроўку зрабіў гітарыст Андрэй Маркуц.

Віталь Гуркоў стаў першым топавым спарстменам, які публічна прамовіў на тэлебачанні па-беларуску

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі