Гурт Long Way прадставіў 5 песень з будучага дэбютнага альбома (слухаць)

Мінскія блюз-рокеры Long Way прадставілі ў інтэрнэце пяць песень з будучага дэбютнага альбома, праца над якім вядзецца цягам апошняга года.

“Не думаю, што гэта можна назваць міні-альбомам, хутчэй за ўсё, гэта такая невялічкая прэлюдыя да выхаду вялікага альбома, — каментуе лідар гурта Віталь Радчанка. — У нас напісана вельмі шмат музыкі, і цяпер пытанне толькі ў тэкстах. Бо тэксты ў нас на англійскай мове і піша іх адзін чалавек. Ён проста фізічна не паспявае за намі. Таму мы асабліва не замарочваліся з афармленнем гэтага выдання, каб гэта выглядала як афіцыйны рэліз. Нам проста не цярпелася пазнаёміць слухача з новым матэрыялам”.

Усе выкладзеныя трэкі трапяць і на будучы альбом і даволі дакладна характарызуюць яго гучанне. Можа быць, іншыя песні будуць гучаць менш камерцыйна, дадае Віталь. Прэзентаваць дэбютны паўнафарматны дыск Long Way збіраюцца бліжэй да Новага года. Плануецца, што ён будзе складацца ў 10-12 песень.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі