Гурт Trubetskoy стане хэдлайнерам расійскага фестывалю Kubana

Знакаміты расійскі фестываль Kubana абвясціў трох першых хэдлайнераў, сярод якіх апынуліся і беларусы Trubetskoy. Таксама 6-9 жніўня на беразе Балтыйскага мора выступяць расіяне “Ленинград” і “Браво”.

“Trubetskoy пасля расфарміравання “Ляписа Трубецкого”, якія пяць разоў былі на Kubana, вырашылі разам з напісаннем новых песень беражліва захоўваць спадчыну “Ляпіса”, — пішуць арганізатары оўпэн-эйра на сваім сайце і дадаюць, што зусім хутка абвесцяць “замежных” гасцей” фестывалю.

Нагадаем, раней фестываль Kubana праходзіў на беразе Чорнага мора ў мястэчку Янтар Краснадарскага краю. У 2014 годзе было абвешчана, што оўпэн-эйр больш не пройдзе з-за праблем з кіраўніцтвам і сквапнасці мясцовай сферы абслугоўвання. Але ўжо на пачатку 2015 года было вырашана працягнуць фэст у іншым месцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі