Хакеісты зборнай Беларусі выйгралі матч алімпійскай кваліфікацыі ў Аўстрыі
Фота Федэрацыі хакея Беларусі
У Браціславе працягваецца алімпійская кваліфікацыя хакейных зборных.
Хакейная каманда Беларусі выйграла ў зборнай Аўстрыі з лікам 5:2.
Беларусы прайгравалі ў першым перыядзе дзве шайбы, прапусціўшы першую ў меншасці. Пасля другога перыяду беларусы змаглі зламаць ход сустрэчы і забіць пяць шайбаў. У такой паслядоўнасці беларускія хакеісты забівалі ў аўстрыйскую браму: Андрэй Стась, Ягор Шаранговіч, Шэйн Прынс, Джэф Плат.
Тым самым беларускія хакеісты набралі тры балы і знаходзяцца на трэцім месцы ў групе. Размеркаванне месцаў наступнае: Польшча — 3 (1), Славакія — 3 (1), Беларусь — 3 (2), Аўстрыя — 0 (2).
На Алімпіяду-2022 паедзе толькі пераможца групы.
Нагадаем, у папярэднім матчы беларусы прайгралі зборнай Польшчы, пасля чаго былі раскрытыкаваныя Лукашэнкам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.