Хакеры размясцілі ў ЖЖ "Начных ваўкоў" здымкі байкераў з ЛГБТ-сцягамі
Над узламаным блогам у ЖЖ "Начныя ваўкі" аднавілі кантроль толькі праз некалькі гадзін.
Хакеры ўзламалі блог расійскага байкерскага клуба "Начныя ваўкі". Яны выдалілі фатаздымкі з мотапрабегу клуба, а замест іх апублікавалі здымкі матацыклістаў са сцягамі ЛГБТ-супольнасці. Таксама ў блогу былі пакінутыя абразлівыя выказванні, піша lenta.ru.
Прэс-служба мотаклуба паведаміла, што хакерская атака адбылася прыкладна а 13-й гадзіне паводле маскоўскага часу. Канчатковы кантроль над над блогам уладальнікі аднавілі ў 16.30.
ЖЖ байкераў быў запушчаны 25 красавіка на пачатку мотасезона і прабегу Масква — Берлін. Нагадаем, што "Начныя ваўкі" праехалі Беларусь, але не змаглі трапіць у Польшчу і Літву.
На фота — скрыншот з nightwolves-ru.livejournal.com