Хакеры скралі 2 мільёны пароляў карыстальнікаў Facebook і Twitter

Маштабная ўцечка асабістых звестак адбылася ў выніку ўсталявання шкоднага праграмнага забеспячэння на значны лік кампутараў па ўсім свеце. Яно запамінае звесткі, уведзеныя з клавіятуры. Пра гэта паведамілі прадстаўнікі фірмы Trustwave, якая спецыялізуецца на праблемах кібербяспекі. Вірус захоўваў звесткі, якія ўводзяцца пры аўтарызацыі на ключавых вэбсайтах на працягу апошняга месяца, і перасылаў атрыманыя імёны і паролі карыстальнікаў на сервер, кантраляваны хакерамі, перадае РБК са спасылкай на CNN.



Сам сервер размешчаны ў Нідэрландах. Супрацоўнікі фірмы Trustwave выявілі на ім асабістыя звесткі з 318 тысяч акаўнтаў у Facеbook, 70 тысяч — у Google (у тым ліку Gmail і YouTube), 60 тысяч — у Yahoo, 22 тысячы — у Twitter, 9 тысяч — у "Аднакласніках", 8 тысяч акаўнтаў ADP і 8 тысяч — у Linkedin.



Facebook і Twitter ужо змянілі паролі на ўсе ўзламаныя акаўнты. Google, Yahoo, ADP і Linkedin пакуль не пракаментавалі падзею.



Фота — securitylab.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі