Хатнія матчы Лігі Еўропы мінскае "Дынама" будзе гуляць на "Барысаў-Арэне"

Хатнія матчы групавога этапу футбольнай Лігі Еўропы мінскае "Дынама" будзе праводзіць у Барысаве. Пра гэта галоўны трэнер каманды Вук Рашавіч паведаміў у гутарцы з карэспандэнтам "Прессбола".

"На жаль, у Мінску няма стадыёна, на якім маглі б прымаць сапернікаў", — адзначыў спецыяліст.

Нагадаем, што ў групавым раўндзе Лігі Еўропы дынамаўцы трапілі ў групу "Е". Сапернікамі каманды будуць "Вільярэал" (Іспанія), "Вікторыя" (Плзень, Чэхія), "Рапід" (Аўстрыя).

Матчы групавога раўнда прайдуць з 17 верасня да 10 снежня. У плэй-оф выйдуць дзве лепшыя каманды групы.

Фота: by.tribuna.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі