Хлопца, які збіў школьніка ў метро, бацькі прывялі ў міліцыю
Пра гэта Еўрарадыё распавёў прэс-сакратар сталічнай міліцыі Аляксандр Ластоўскі.
Ластоўскі: “Дзякуючы інтэрнэту і ахопу тэрыторыі сродкамі масавай інфармацыі, бацькі паглядзелі відэа і пазналі свайго сына. Яго за вуха і прывялі ў міліцыю”.
Большай інфармацыі пра зламысніка ў міліцыі пакуль не паведамляюць.
Нагадаем, 2 траўня ў падземным пераходзе на плошчы Перамогі невядомы укусіў 17-гадовага школьніка за нагу. Пацярпелы паспрабаваў хутчэй пайсці далей, але ў гэты момант на яго напаў іншы хлопец і пачаў збіваць. Якраз апошні цяпер і апынуўся ў міліцыі, пра першага пакуль нічога невядома.
Адзначым, што ў выніку нападу школьнік атрымаў чэрапна-мазгавую траўму.