“Хлопцу з бензапілой” прад'яўленае абвінавачанне
Уладзіславу Казакевічу, які крыху больш за год таму забіў безапілой жанчыну ў мінскім гандлёвым цэнтры “Еўропа”, прад'яўленае абвінавачанне ў замаху на забойства двух асобаў.
“На падставе сабраных доказаў Уладзіславу Казакевічу прад'яўленае абвінавачанне ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч.1 арт.14, п.1, 10 і 16 ч.2 арт.139 КК Беларусі — замах на забойства двух асоб у сувязі з ажыццяўленнем імі службовых абавязкаў асобай, якая раней ўчыніла забойства, — паведамляе афіцыйная прадстаўніца Следчана камітэта па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк. — Да яго ўжытая мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту”.