Хлопец з бензапілой перад трагедыяй цікавіўся ў бацькі маркай бензапілы
Уладзіслаў Казакевіч, які наладзіў бойню ў гандлёвым цэнтры "Новая Еўропа", цікавіўся ў бацькі маркамі бензапілаў. Пра гэта бацька падсуднага хлопца паведаміў на допыце ў судзе, перадае БЕЛТА.
Судовы працэс над Уладам Казакевічам ідзе ў Мінскім гарадскім судзе.
Бацька распавёў, што напярэдадні трагедыі сын затэлефанаваў яму. Хлопец быў у прыўзнятым настроі і цікавіўся маркай бензапілы, якая ёсць у бацькі. Ён сказаў, што ў яго ўзнікла ідэя, але не паведаміў якая менавіта. Мужчына ўзрадаваўся, што ў сына з'явілася цяга да ручной працы і запрасіў яго ў выходныя патрэніравацца пілаваць пні.
Таксама бацька распавёў, што летам-восенню 2012 года яны з сынам ездзілі ў лес. Там сын спрабаваў пілаваць дрэвы, каб нарыхтаваць дровы для вогнішча.
8 кастрычніка 2016 году непаўналетні Казакевіч прыйшоў з бензапілой і сякерай у гандлёвы цэнтр. Ён двойчы ўдарыў бензапілоў прадавачку гандлёвага цэнтра, а калі інструмент заглух, то дабіў жанчыну сякерай-кувалдай. Жанчына памерла на месцы. Таксама нападнік траўмаваў яшчэ дзвюх жанчынаў.