Хрэнін: Ідзе жорсткая барацьба за заваяванне інфармацыйнай перавагі

Віктар Хрэнін / mil.by
Віктар Хрэнін / mil.by

Міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін выступіў у Маскве, дзе сабраліся яго калегі з СНД, ШАС і АДКБ. Ён абвінаваціў Польшчу, Літву, Чэхію і Украіну ў падаграванні "дэструктыўных сіл", якія "распачалі спробы неканстытуцыйнай змены ўлады". Але ў іх нічога не атрымалася:

"Дзякуючы зладжаным дзеянням органаў дзяржаўнага кіравання і падтрымцы беларускім народам рашэнняў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь удалося выратаваць краіну ад беззаконня і самавольства", — рапартаваў Хрэнін, выказаўшы словы падзякі кіраўніцтву Расіі (асабліва за рэзерв сілавікоў для дапамогі Беларусі), Кітая і іншым краінам, якія аказалі дапамогу нашай краіне ў такі "няпросты для яе час".

Цяпер, лічыць Хрэнін, пацярпеўшы няўдачу ў арганізацыі "каляровай рэвалюцыі", "пэўнымі сіламі на Захадзе" супраць Беларусі вядзецца хітрая гібрыдная вайна:

— Сёння ідзе жорсткая барацьба за заваяванне інфармацыйнай перавагі, — упэўнены Хрэнін.

Віктар Хрэнін апошнім часам не перастае здзіўляць цікавымі выказваннямі. Успомнім хоць бы нядаўні спіч мірным дэманстрантам аб тым, што яны будуць мець справу з арміяй.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі