Хроніка: Усе жахі мінскага ўрагану (фота і відэа)

Хроніка: Усе жахі мінскага ўрагану (фота і відэа)

13 ліпеня Мінск накрывае магутная навальніца. За дзень да гэтага сіноптыкі аб’яўляюць аранжавы ўзровень небяспекі з-за магчымасці залеваў, моцнага ветру і граду.

Каля 14:30 навальніца пачынаецца на ўскрайках горада. 

У 14:55 адключаецца электрычнасць на Асіповіцкім і Баранавіцкім кірунках мінскага чыгуначнага вузла. Падчас адключэнняў у гэтых раёнах знаходзяцца больш за 20 цягнікоў на электрычнай цязе. Для аднаўлення іх руху былі задзейнічаны 23 лакаматывы на дызельнай цязе.

Каля 15-й гадзіны навальніца дасягае цэнтра сталіцы. Спачатку ў сацыяльных сетках з'яўляюцца весткі пра тое, што затопленая Няміга, плошча перад Камароўскім рынкам. Потым такія навіны прыходзяць ледзь не з усіх частак горада.

Плошча Свабоды.

A video posted by Alexey Voloskov (@alexstak) on

Цнянка.
Стадыён "Дынама".
Няміга.

A photo posted by Vadzim Samaryn (@vadzim_sam) on

Універсам "Беларусь".

A video posted by Aylara Atahanova (@aylara_a) on

Па стане на 15:40 у горадзе зафіксавана каля 50 падтапленняў, павалілася каля 100 дрэваў. У горадзе працуюць 30 машын МНС, 140 ратавальнікаў.

Ад паваленага дрэва пацярпеў адзін чалавек, яго шпіталізавалі.

“Адзін пацярпелы чалавек. Яго прываліла дрэвам. Нашымі падраздзяленнямі ён быў вызвалены і перададзены медыкам. Тэхніка МНС працуе там, дзе патрэбна экстраная дапамога. Напрыклад, калі дрэвы ўпалі на правады ці існуе такая пагроза”, — паведамляе Еўрарадыё памочнік начальніка Мінскага ўпраўлення МНС.

Усіх пазабавіў трактар, які ратаваў людзей з затопленых прыпынкаў.
Шабаны

A photo posted by Минск (@minsktut) on

Хроніка: Усе жахі мінскага ўрагану (фота і відэа)
вуліца Чыгуначная
Хроніка: Усе жахі мінскага ўрагану (фота і відэа)
Партызанскі праспект
Хроніка: Усе жахі мінскага ўрагану (фота і відэа)

Каля 16 гадзін у кватэрах гараджанаў прападае вада. Праблемы з водазабеспячэннем былі ў Кастрычніцкім, Ленінскім, Заводскім і Партызанскім раёнах сталіцы.

Спецыялісты “Мінскводаканала” кажуць, што праблемы пачаліся з-за таго, што былі пашкоджаныя лініі электраперадач, якія спынілі энергазабеспячэнне некаторых аб’ектаў “Мінскводаканала”. Гэта і стала прычынай спынення яго работы.

Яшчэ праз гадзіну ў сацыяльных сетках з'яўляюцца фатаздымкі з Нацыянальнага аэрапорта "Мінск". Там ад стыхіі сутыкаюцца два самалёты, яшчэ адзін разламваецца на кавалкі. Пашкоджанні атрымліваюць агулам 8 самалётаў. У будынку аэрапорта стыхіяй выбівае шыбы.

Некалькі рэйсаў перанакіроўваюць у іншыя гарады.

У 18:00 сацыяльныя службы паведамляюць, што ліквідавалі праблемы з энергазабеспячэннем аб'ектаў водаканала і вада пачынае паступаць у кватэры людзей. Працягваецца ліквідацыя наступстваў. 

Агулам з-за стыхіі больш за 600 населеных пунктаў Беларусі засталіся без святла, 17 чалавек звярнуліся па дапамогу да медыкаў. Зафіксавана 1 398 выпадкаў падзення дрэў, у тым ліку на аўтамабілі.

Сіноптыкі паведамляюць, што аранжавы ўзровень небяспекі захаваецца і 14 ліпеня. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі