У ноч на пятніцу ў Беларусі будзе да -10
Снег і пахаладанне прагназуюць у Беларусі, ілюстрацыйнае фота
У пятніцу, 13 снежня, у Беларусі будзе воблачна з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет.
Уначы і зранку пераважна па паўднёва-ўсходняй палове краіны чакаецца кароткачасовы снег і слабая завея. Удзень будзе пераважна без ападкаў. На асобных участках дарог прагназуецца галалёдзіца. Вецер будзе паўночны, паўночна-заходні парывісты. Па ўсходняй палове краіны ўначы і зранку чакаецца моцны парывісты вецер — да 15-20 метраў за секунду.
Як і прагназавалася раней, пахаладае. Уначы тэрмометры пакажуць 4-10 градусаў марозу, удзень будзе -1...-6.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.