Хрыста Грозеў: агенты ФСБ ідуць ва Украіну пад выглядам уцекачоў з Беларусі

Хрыста Грозеў: агенты ФСБ ідуць ва Украіну пад выглядам уцекачоў з Беларусі

Ва Украіне агенты расійскага ФСБ дзейнічаюць пад выглядам уцекачоў з Беларусі. Пра гэта заявіў журналіст расследвальніцкай групы Bellingcat Хрыста Грозеў.

"Яны знайшлі Украіну ў якасці аднаго з месцаў, дзе могуць свабодна працаваць. Сярод іх укідваюцца цяпер такія памочнікі, якія рэальна з'яўляюцца агентамі ФСБ", – сказаў Грозеў у інтэрв'ю "НВ".

Дарэчы, нядаўна Служба бяспекі Украіны выклікала "на размову" 12 беларусаў. Афіцыйна — у рамках аперацыі па прадухіленні нелегальнай міграцыі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі