Хто атрымае Жэжэбая?
Да падведзення вынікаў Першай беларускай ЖЖ-прэміі засталося 10 дзён. У пагоні за пантамі талерантныя беларускія блогеры не жартам распальваюцца! Адразу пасля “доўгіх” выходных распачаўся другі тур кампаніі “Першая беларуская ЖЖ-прэмія”. На перамогу ў 8 намінацыях зараз прэтэндуюць 47 Інтэрнэт-дзённікаў і 5 кам’юніці з беларускага сегмента livejournal. Галасаванне па яшчэ дзвюх намінацыях толькі распачалося.
У адвечнай пагоні за ўсеагульным рыспектам талерантныя беларускія блогеры не жартам распальваюцца: вабяць ЖЖ-электарат свежымі крэатывамі, лепяць карыкатуры ў Photoshop’е і, забываючыся на сеціўную этыку, таленавіта паліваюць адно аднаго лайном. Стужкі сяброў і ICQ трашчаць ад аднастайных логаў: галасуйце за мяне! галасуйце за мяне!!!
Між тым, Першая беларуская ЖЖ-прэмія пачалася выпадкова. Распавядае Саша Рогач, адна з арганізатарак кампаніі:
Саша Рогач: “Ад самага-самага пачатку гэта была ідэя Атмараві. Мы хацелі зрабіць з яму канцэрт. Сядзелі з ім у ICQ і абмяркоўвалі, як бы гэта магло быць. Добра, каб гэта была кавярня “Rock House”… Нават думалі, як гэта рэкламаваць: бла-бла-бла, а можа, зробім жж-паці? І тут Раві кажа: давайце зробім ЖЖ-прэмію!”
Паводле розных ацэнак, інтэрнэт-дзённікі вядуць ад 12 да 17 тысяч беларусаў. Карыстальнікамі блогаў можна было б засяліць невялічкі беларускі горад накшталт Шклова. Беларускіх аматараў марнаваць час у ЖЖ хапіла б на тое, каб паставіць да ўсіх станкоў на Мінскім аўтазаводзе. Па звестках кіраўніка беларускай сістэмы інтэрнэт-статыстыкі “Акавіта” Фёдара Караленкі, 300 беларусаў далучаюцца да блогасферы штомесяц.
Таму сказаць, што прэмія выклікала надта шырокі рэзананс, дык і не скажаш. Напрыклад, для таго каб трапіць у фінал у намінацыі “Аццкий фотоблог/блогер”, дастаткова было сабраць усяго 4 галасы. За два дні ніводная намінацыяне набрала больш за 400 галасоў. І гэта пры тым, што блогерам ніхто не забараняў галасаваць за сябе, любімых!
Дзіўна, але сярод намінаваных на прэмію блогераў вельмі няшмат публічных асобаў. Напрыклад, у намінацыі “Літаратура” ёсць дзённікі маладых літаратараў Марыйкі Мартысевіч і Паўла Анціпава, але адсутнічаюць даволі папулярныя блогі мэтраў – Адама Глобуса і Андрэя Хадановіча.
Увогуле ж, у другі тур прабіліся з большага тыя, хто надаў увагу ўласнаму прасоўванню. З іншымі сітуацыя супрацьлеглая: сябры вылучылі іх ў “LJ-бай” ды актыўна "піяраць", але гэта не надта падабаецца. Частка беларускага livejournal увогуле імкнецца трымацца ад "Першай беларускай ЖЖ-прэміі" як мага далей.
Палітолаг Аляксандр Фядута, які трымае лідэрства адразу ў двух намінацыях: “Бест-пресс-жж” ды “Политег и Пеарщег”, не надта "піярыцца": "фотажабы" на яго складаюць іншыя ЖЖ-юзеры. Да прэміі ён ставіцца як да гульні – азартна. Але ад таго, каб прагаласаваць за сябе, таксама не ўстрымаўся.
Аляксандр Фядута: “Я добрасумленна за сябе прагаласаваў. Я думаю, што ўсе нармалёвыя людзі прагаласавалі за сябе, таму што не атрымаць ніводнага голаса было б сорамна!
У адрозненне ад Аляксандра Фядуты, некаторыя ўспрымаюць ЖЖ-прэмію надзвычай сур’ёзна. Журналістка Ганна Шадрына ў сваім ЖЖ заклікала галасаваць за Фядуту: “Не аддамо прэмію ЖэЖэБай Ліпоквічу, копіпастэру, які не мае ўласнага меркавання”. У адказ Яўген Ліпковіч нацкаваў на яе сваіх сяброў. Так адбыўся флэшмоб “Бязглуздая ты курыца, Ганна Шадрына!”
Аляксандр Фядута глядзіць на гэта ўсё ды смяецца:
Аляксандр Фядута: “Калі нехта не атрымае прэмію, засмучацца ніхто не будзе. Але гэта весела і азартна. Нашмат весялей за ўдзел у кангрэсах і бясконцыя паездкі ў Страсбург!”
Аматары самапіяру змагаюцца не толькі за панты. Пераможцы ў кожнай намінацыі атрымаюць “Жэжэбая” – сімвалічную статуэтку “+1”. Лог “+1” пазначае “я далучаюся”: менавіта такім чынам карыстальнікі Інтэрнэт-дзённікаў выяўляюць сваю згоду “з папярэднім аратарам”. Працягвае Саша Рогач:
Саша Рогач: “Мы падлучылі да кампаніі “Шпаркага дамавіка”, і таму на першай вечарыне ў нас будуць афігенныя прызы: кожны, хто прыйдзе, атрымае бясплатнае падлучэнне да ADSL”.
Прызы для наведнікаў вечарыны, задавальненне ад перамогі і панты для тых, каму больш за ўсіх патрэбна, – гэта ўсё, вядома ж, добра. Але засмучае ў Першай беларускай ЖЖ-прэміі тое, што беларусы ізноў галасуюць за тых, хто ім навязаўся. А ці ёсць сярод іх вартыя? На гэта ніхто не зважае.