Хто з беларускіх чыноўнікаў уваходзіць у "чорны спіс ЗША"

Хто з беларускіх чыноўнікаў уваходзіць у "чорны спіс ЗША"

14 чэрвеня стала вядома, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп працягнуў санкцыі супраць беларускіх уладаў. Падставай для працягу санкцыяў называлася тое, што шэраг прадстаўнікоў улады Беларусі падрываюць “дэмакратычныя працэсы і інстытуты”.

Поўны спіс чыноўнікаў, супраць якіх Злучаныя Штаты ўвялі санкцыі, нідзе не публікаваўся: у ЗША гэта тлумачаць абаронай асабістых даных. 

Тым не менш вядома, што ў 2006 годзе ў пад санкцыі ЗША трапілі кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка, яго старэйшы сын Віктар Лукашэнка, а таксама тагачасныя чыноўнікі: намесніца кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Пяткевіч, міністр юстыцыі Віктар Галаванаў, кіраўнік Белдзяржтэлерадыёкампаніі Аляксандр Зімоўскі, старшыня КДБ Сцяпан Сухарэнка, дзяржсакратар Савета бяспекі Віктар Шэйман, камандзіра спецыяльнага атрада хуткага рэагавання МУС Дзмітрый Паўлічэнка, міністр унутраных спраў Уладзімір Навумаў. Акрамя таго, у спіс трапіла кіраўніца Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.

У 2007 годзе спіс папоўніўся шэрагам іншых чыноўнікаў: генпракурор Пётр Міклашэвіч, начальнік палка міліцыі спецыяльнага прызначэння Юрый Падабед, міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў, міністр інфармацыі Уладзімір Русакевіч, экс-міністр унутраных спраў Юрый Сівакоў і начальнік упраўлення грамадскіх аб'яднанняў Міністэрства юстыцыі Алег Сліжэўскі.

Ці адбыліся змены ў "чорным спісе ЗША" за апошнія 10 гадоў, невядома.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі