Hurts зарэгістраваліся Вконтакте
Акаўнт брытанскіх музыкаў за некалькі дзён назбіраў амаль 6 тысяч падпісчыкаў.
Брытанцы Hurts адкрылі афіцыйны акаўнт у расійскай сацыяльнай сетцы Вконтакте. Першы запіс у блогу музыкі змясцілі 6 чэрвеня — а ўжо на сёння каманда можа пахваліцца 5 тысячамі падпісчыкаў. Пакуль на старонцы Hurts змешчаны адзіны відэакліп — днямі прэзентаваны ролік на трэці сінгл “Somebody To Die” з выпушчанага ў сакавіку 2013-га альбома “Exite”.
Адзначым, што заходнія артысты ўсё часцей заводзяць акаўнты Вконтакте, якая лічыцца найбуйнейшай рускамоўнай сацыяльнай сеткай у свеце. Апроч Hurts афіцыйныя профілі Вконтакте маюць Coldplay, Шакіра, The Prodigy і іншыя.
Нагадаем, што 2 ліпеня Hurts выступяць ў межах фестываля “Мост”, які пройдзе на аэрадроме “Баравая”.
Фота: www.strangewaysradio.com