ICAO працягнула расследаванне здарэння з самалётам Ryanair у Беларусі да верасня

ICAO працягнула расследаванне здарэння з самалётам Ryanair у Беларусі да верасня

Міжнародная арганізацыя грамадзянскай авіяцыі працягнула расследаванне інцыдэнта 23 траўня 2021-га з самалётам Ryanair у Беларусі да верасня. Яна вырашыла сабраць дадатковую інфармацыю ад краін і арганізацый, якія маюць дачыненне да тых падзей. Пра гэта паведамляе Міністэрства транспарту і камунікацый Літвы. У панядзелак Савет ICAO заслухаў папярэдні даклад пра інцыдэнт. Пакуль невядома, ці будзе ён апублікаваны.

Падчас пасяджэння былі нараканні, што з Беларусі атрымалі шмат дакументаў на рускай мове. Таму для іх перакладу патрэбны час.

У верасні будзе праходзіць сесія Савета ICAO і на ёй могуць прадставіць вынікі расследавання.

23 траўня ў мінскім аэрапорце прызямліўся пасажырскі самалёт, які ляцеў з Грэцыі ў Літву, былі затрыманыя Раман Пратасевіч і Сафія Сапега. Улады Беларусі заявілі, што быццам атрымалі паведамленне пра бомбу на борце самалёта  Ryanair і паведамілі пра гэта экіпажу. Аднак з'явілася інфармацыя, што адбылося гэта раней, чым насамрэч быў атрыманы ліст ад "салдат ХАМАС".

Пасля інцыдэнта з самалётам Ryanair Еўрасаюз, Украіна закрылі сваё неба для беларускіх авіякампаній.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі