Ідэалогію ў Полацкім універсітэце ўзначаліць дацэнтка, злоўленая на плагіяце
Алеся Корсак
Новым прарэктарам па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце Полацкага дзяржуніверсітэта стала дацэнтка Алеся Корсак, піша тг-канал "Віцебск, я гуляю".
Раней яна займала пасаду загадчыцы кафедры гісторыі і турызму ПДУ. На гэтай пасадзе яна займалася прасоўваннем дзяржаўнага канцэпту "генацыду беларускага народа".
А старт яе кар'еры быў звязаны са скандалам. Ізраільскі гісторык (ураджэнец Оршы) Генадзь Вінніца выкрыў суіскальніцу навуковай ступені ў нядбайным цытаванні работ іншых спецыялістаў, а то і адкрытым плагіяце.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.