Ідэолагаў папярэдзілі, каб не чыталі "дэструктыўныя каналы"

Ідэолагам тлумачылі, як правільна выкарыстоўваць дзяржаўную сімволіку / ivatsevichy.by
Ідэолагам тлумачылі, як правільна выкарыстоўваць дзяржаўную сімволіку / ivatsevichy.by

На "Івацэвічдрэве" прайшла "выязная вучоба ідэалагічнага актыву раёна". Яе праводзілі госці з Брэсцкага аблвыканкама. На мерапрыемстве былі кіраўнікі Івацэвіцкага раёна, прадстаўнікі прадпрыемстваў і арганізацый, "адказныя за ідэалагічную працу ў працоўных калектывах".

Як піша ivatsevichy.by, намесніца начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама Ірына Захарэвіч гаварыла не толькі пра "значнасць дзяржаўнай сімволікі", але і пра "важнасць яе правільнага выкарыстання". Яе калега Вадзім Кучко нагадаў прысутным пра адказнасць "за атрыманне і распаўсюд інфармацыі, якую нясуць дэструктыўныя каналы".

Калі з ідэолагамі даводзіцца праводзіць такую працу прадстаўнікам абласнога цэнтра, то можна ўявіць, якія праблемы ва ўладаў са звычайнымі грамадзянамі. Не дзіўна, што маларыцкая раённая газета "Голас часу" змясціла вялікі матэрыял прадстаўніцы мясцовай пракуратуры пра тое, што такое "экстрэмізм" і якая адказнасць за яго. Аўтарка абураецца, што людзі, якіх яны "прэсуюць", спасылаюцца на няведанне законаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі