Ігар Шуневіч: Справы ў дачыненні да наймітаў-беларусаў пакуль не распачаты
Міністр унутраных спраў выказаўся пра нашых грамадзян, якія ваююць ва Украіне.
18 лютага падчас прамой лініі з міністрам унутраных спраў Ігарам Шуневічам (яна праходзіла ў рэдакцыі газеты “Беларусь сегодня”) журналіст Еўрарадыё задаў пытанне наконт удзелу беларусаў у так званай арміі “Наваросіі”. Нагадаем, што Еўрарадыё і некаторыя іншыя СМІ выйшлі на былых беларускіх спецназаўцаў, а таксама актывістаў рускіх арганізацый, якія паехалі на Данбас ваяваць за “рускі мір”.
Баец-беларус з "ЛНР": Нашых тут шмат, больш за 500 чалавек, яны паўсюль…
Вось што заявіў карэспандэнту Еўрарадыё Ігар Шуневіч: “Сёння нам вядомы факты пра ўдзел некаторых беларусаў у ваенных дзеяннях за мяжой. Усе яны разглядаюцца праз прызму крымінальнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь, незалежна ад таго, дзе чалавек ваюе. Калі ёсць прыкметы крымінальных дзеянняў, у прыватнасці, наёмніцтва, то мы праз гэту прызму людзей разглядаем. Заведзеных крымінальных спраў па тых фактах, якія вы назвалі, пакуль не распачата”.
Як вядома, на Данбасе беларусы ваююць як у складзе фармаванняў баевікоў, так і ў добраахвотніцкіх украінскіх батальёнах. Дакладная іх колькасць невядомая.
Чым займаліся сепаратысты-беларусы да вайны на Данбасе
“Усе беларусы, якія ваююць за Наваросію, падтрымліваюць Бацьку”
Дзядзька сепаратыста-беларуса: Ён харошы, толькі, бывае, башню яму сарве
Фота: Reuters